Шалёны попыт на Эль Класіка: квіткі раскупілі за хвіліны
1- 17.10.2025, 20:40
- 1,924
«Рэал» згуляе з «Барселонай» 26 кастрычніка.
Ажыятаж вакол першага ў сезоне Эль Класіка паміж мадрыдскім «Рэалам» і «Барселонай» дасягнуў свайго піку.
Як паведамляе выданне Marca, квіткі на матч, запланаваны на 26 кастрычніка, былі афіцыйна распрададзены для сябраў клуба «Рэал Мадрыд» менш чым за 5 хвілін пасля старту анлайн-продажаў.
Чакаецца, што стадыён «Санцьяга Бэрнабэу» будзе цалкам запоўнены на прынцыповым супрацьстаянні.
Дадамо, што матч «Рэал» – «Барселона» пачнецца 26 кастрычніка а 17:15 па Мінску.