5 снежня 2025, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спыніў мяне і пачаў біць па шкле»

26
«Спыніў мяне і пачаў біць па шкле»

У Гродне рэзкія манеўры «настаўнікаў» трапілі на відэа.

Адразу двое чытачоў «АвтоГродно» апынуліся ў аварыйных сітуацыях з-за вадзіцеляў, якія адважыліся на рэзкія манеўры. Удзельнікі гэтых сітуацый папрасілі паказаць гэтыя запісы астатнім вадзіцелям Гродна, а дадаткова плануюць звярнуцца ў ДАІ.

Даволі сур'ёзны выпадак адбыўся сёння раніцай на праспекце Лебедзева. Вадзіцель Geely падрэзаў беларуску і прымусіў яе спыніцца ў левай паласе праспекта. Вось што расказала дзяўчына.

– Па дарозе на працу мне трапіўся вось такі агрэсіўны чалавек. Ён прымусіў спыніцца. Па-за кадрам мужчына спрабаваў адчыніць мае дзверы, біў кулаком па шкле, абражаў, а ў канцы ўдарыў па коле. Удары і спробы адчыніць дзверы можна заўважыць па дрыготкім відэа, – кажа дзяўчына.

– Як вы думаеце, з чым маглі быць звязаныя паводзіны вадзіцеля?

– Нязадоўга да канфлікту я рухалася ў цэнтральнай паласе і перабудоўвалася ў левую крайнюю. У гэтай паласе ехаў мужчына на Geely. Магчыма, калі я перабудоўвалася на яго паласу, ён палічыў мой манеўр няправільным і так адрэагаваў.

Другі выпадак адбыўся 3 кастрычніка на Усходнім мосце.

– Вадзіцель лёгкага аўтамабіля раптоўна падрэзаў мяне пры перабудове з правай паласы ў левую, а затым імкліва паехаў наперад. Нязабаве ён аналагічным чынам падрэзаў яшчэ двух чалавек. Не ведаю, ці была гэта спроба «навучыць» і «пакараць» за тое, што мы рухаліся ў левай паласе? Пра такія выпадкі ўжо расказвалі. Але мне здаецца, што гэта або п’яны вадзіцель, або проста агрэсіўны. Прызнаюся, што спачатку хацеў яго дагнаць, але хуткасць у вадзіцеля перавышала дапушчальную больш чым у два разы. Таму хачу перадаць гэта відэа ў ДАІ, а заадно паказаць іншым жыхарам Гродна. Заклікаю не даваць волі эмоцыям на дарозе, – кажа аўтар.

– З якой хуткасцю вы рухаліся?

– 88 км/г. Дакладна памятаю, бо ехаў з уключаным «круіз-кантролем».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках