5 снежня 2025, Пятніца, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінздароўе распавяло, як часта бацькі адмаўляюцца прышчапляць дзяцей

9
Мінздароўе распавяло, як часта бацькі адмаўляюцца прышчапляць дзяцей

Цяпер у краіне вакцынацыя праводзіцца супраць 13 інфекцый.

Каля 97% бацькоў у Беларусі робяць дзецям прышчэпкі згодна з нацыянальным каляндаром прышчэпак. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Мінздароўя Дзмітрый Лазар.

Цяпер у краіне вакцынацыя праводзіцца супраць 13 інфекцый. Да года дзеці атрымліваюць прышчэпкі ад гепатыту B, туберкулёзу, пнеўмакокавай інфекцыі, дыфтэрыі, слупняку, коклюшу, гемафільнай інфекцыі, поліяміэліту і грыпу. Пасля 12 месяцаў дадаюцца прышчэпкі супраць кіру, паратыту і краснухі. У 2025 годзе таксама ўведзена вакцынацыя дзяўчынак супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ).

Лазар адзначыў, што адмовы ад прышчэпак здараюцца рэдка. «Кожны раз з бацькамі праводзяцца гутаркі, размаўляюць і псіхолагі, і інфекцыяністы. Вядома, бываюць медыцынскія супрацьпаказанні, пры якіх абавязковы індывідуальны падыход, напрыклад, дзеці могуць быць неданошанымі. У такіх выпадках каляндар прышчэпак зрушваецца, але тым не менш усё праводзіцца», — растлумачыў ён.

У Беларусі даступная як бясплатная, так і платная вакцынацыя. Выкарыстоўваюцца расійскія, карэйскія і кітайскія прэпараты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках