5 снежня 2025, Пятніца, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя аранжавыя IPhone 17 Pro Max нечакана ружавеюць

1
Новыя аранжавыя IPhone 17 Pro Max нечакана ружавеюць

У сеціве гадаюць, ад чаго гэта можа быць.

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Reddit расказалі, што корпусы іх новых аранжавых iPhone 17 Pro Max змянілі колер без бачнай прычыны. Адзін апарат крыху паружавеў, а другі набыў ярка-ружовы адценак, падобны на наступства моцнага нагрэву.

Уладальнікі сцвярджаюць, што карысталіся смартфонамі ў звычайным рэжыме.

У абмеркаванні карыстальнікі прыпусцілі, што ультрафіялетавае святло паўплывала на арганічныя фарбавальнікі ў алюмініевым корпусе. Высоўваюцца розныя версіі: ад гульні святла і дэфекту пакрыцця да змянення колеру пад уздзеяннем поту.

Пакуль праблема не выглядае масавай — вядомыя выпадкі перафарбаваных iPhone амаль адзінкавыя.

Аднак нехта ўзгадаў пра падобную сітуацыю з ружовымі iPhone 6s, якія з часам жаўцелі. Асабліва часта гэта здаралася з дэманстрацыйнымі ўзорамі ў крамах Apple.

Некаторыя карыстальнікі жартуюць, што такі iPhone, які перафарбоўваецца, можна выгадна прадаць пад выглядам эксклюзіўнага варыянта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках