8 снежня 2025, панядзелак, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі камік перамог у польскім камедыйным шоу

1
Беларускі камік перамог у польскім камедыйным шоу
Міхась Ільін

Беларус жартаваў пра эміграцыю ў Польшчу і вывучэнне новай мовы.

Беларускі журналіст і камік Міхась Ільін перамог у польскім камедыйным шоу Masz Minutę («У цябе ёсць хвіліна»). Аб гэтым ён паведаміў у сябе на старонцы ў сацсетцы X.

«Ёсць такое польскае шоу Masz Minutę. Такі «Х-фактар» для камікаў. Кажуць, што там выйграў нейкі беларус. Больш нічога не скажу — проста дадам спасылку ў рэплай», — напісаў Ільін.

Падчас выступлення, якое выклалі 15 кастрычніка, беларус жартаваў пра эміграцыю ў Польшчу, вывучэнне новай мовы і пра тое, як яго блытаюць з украінцамі.

— Вось жыву ў Польшчы чатыры гады, а ўсё маё атачэнне — выключна беларусы і ўкраінцы. За гэты час мая польская мова стала горшая, чым да прыезду, бо я амаль ёй не карыстаюся. Уся мая практыка польскай — гэта дайсці да «Бедронкі» (мясцовая гандлёвая сетка. — Заўв.) і сказаць: «Так, у мяне ёсць карта «Бедронкі», і то толькі ў тыя моманты, калі мы з касіркай робім выгляд, што не разумеем рускую. Гэта такая наша беларуска-ўкраінская гульня — хто большы русафоб? Тыпу: «Так, у мяне ёсць карта «Бедронкі». Я не з Расіі. Я паляк. Мяне завуць Міхал Ільін. Такое звычайнае польскае імя і прозвішча», — пажартаваў камік у шоу.

Шоу Masz Minutę — камедыйнае шоу з элементамі стэндапу і імправізацыі. У праграме ўдзельнічаюць як вядомыя артысты, так і пачаткоўцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках