8 снежня 2025, панядзелак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначаны новы Часовы павераны ў справах Швецыі ў Беларусі

1
Прызначаны новы Часовы павераны ў справах Швецыі ў Беларусі

Ім стаў вопытны дыпламат.

Ларс-Гунар Вігемарк прызначаны часовым павераным у справах Швецыі ў Беларусі. Пра гэта шведскае дыпламатычнае прадстаўніцтва паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.

«Ларс-Гунар Вігемарк працаваў у дыпламатычнай службе ЕС, дзе быў кіраўніком дэлегацыі і спецыяльным прадстаўніком ЕС у Босніі і Герцагавіне, а таксама кіраўніком дэлегацыі ў Пакістане. Раней ён служыў у пасольстве Швецыі ў Маскве, пастаянным прадстаўніцтве Швецыі пры Еўрапейскім саюзе ў Бруселі, а таксама ў пасольствах у Вашынгтоне і Бялградзе», — паведамілі ў пасольстве.

Нагадаем, папярэдняя пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханэссан завяршыла сваю кадэнцыю ў 2022 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках