На мяжы паміж Афганістанам і Пакістанам разгарэліся новыя баі
4- 15.10.2025, 15:31
- 2,736
Паведамляецца пра гібель больш за дзясятак мірных жыхароў і вайскоўцаў.
У сераду на нестабільнай мяжы паміж Пакістанам і Афганістанам разгарэліся новыя баі. Паведамляецца пра гібель больш за дзясятак мірных жыхароў і вайскоўцаў.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Адзначаецца, што апошнія сутыкненні сталі самымі жорсткімі паміж суседзямі з часу захопу ўлады ў Кабуле талібамі ў 2021 годзе.
Афганскі Талібан заявіў, што больш за дзясятак іхніх мірных жыхароў загінулі і 100 былі параненыя. Гэта нібыта адбылося тады, калі пакістанскія сілы пачалі атакі ў раннія гадзіны серады ў раёне Спін-Болдак.
У той жа час Пакістан заявіў, што чацвёра ягоных мірных жыхароў былі параненыя ў выніку атак Талібана ў раёне Чаман, які знаходзіцца насупраць Спін-Болдака па той бок мяжы.
Гэта прывяло да баёў паміж войскамі і баевікамі ў іншым інцыдэнце. У памежным раёне Пакістана Оракзай загінулі шэсць пакістанскіх вайскоўцаў, яшчэ шэсць былі параненыя. Паводле дадзеных Reuters, таксама загінулі дзевяць баевікоў.