Зяленскі выслухаў сакрэтны даклад пра Беларусь
20- 15.10.2025, 14:41
- 34,700
Кіеў папярэдзіць заходніх партнёраў.
У расейцаў ёсць план далейшай ваеннай эксплуатацыі Беларусі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках дакладу кіраўніка Службы знешняй разведкі Украіны Алега Івашчэнкі.
«Мы папярэдзім партнёраў, якім гэта пагражае», — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што на гэтым этапе інфармацыю публічнай рабіць не будуць.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што Расія рыхтуецца да працяглай вайны пры дапамозе рэжыму Лукашэнкі.