Трамп папярэдзіў ХАМАС
- 15.10.2025, 2:44
- 5,076
Прэзідэнт ЗША пагразіў прымусова раззброіць радыкальны палестынскі рух.
Палестынскі рух ХАМАС паабяцаў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу раззброіцца. Пра гэта паведаміў сам амерыканскі лідар на сустрэчы з прэзідэнтам Аргенціны Хав'ерам Мілеем у Белым доме.
«Яны сказалі, што раззброяцца. Калі гэтага не адбудзецца — мы іх раззброім», — папярэдзіў Трамп. Ён падкрэсліў, што не будзе тлумачыць, як менавіта ён гэта зробіць, аднак прадстаўнікі ХАМАС ведаюць, што ён «не жартуе».