Юнацкая зборная Беларусі разграміла Малдову
- 14.10.2025, 21:09
- 1,060
6:0.
У заключным матчы першага раўнда кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2026 юнацкая (U-17) зборная Беларусі ўпэўнена перамагла аднагодкаў з Малдовы — 6:0.
Праўда, такая буйная перамога на міні-турніры, што праходзіў у Бельгіі, не дапамагла беларусам падняцца вышэй за трэцяе месца. Наша каманда працягне выступленні ў другім раўндзе Лігі B, у той час як зборныя Бельгіі і Нарвегіі, якія занялі першыя дзве пазіцыі ў групе, выйшлі ў другі раўнд Лігі A, дзе будуць разыграныя сем пуцёвак у фінальны турнір EURO.
Адзначым, учора юніёрская (U-19) зборная Беларусі перамагла з яшчэ лепшым вынікам. З лікам 8:0 яна ў выязным спарынгу абыграла каманду Мальты.