5 снежня 2025, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штучны інтэлект аднаўляе Старажытны Рым і Грэцыю

2
Штучны інтэлект аднаўляе Старажытны Рым і Грэцыю

Праект заснаваны на навуковых крыніцах.

Новая платформа Re-Experiencing History дазваляе «пабачыць» жыццё Старажытнага Рыма і Грэцыі так, як калі б існаваў фотаапарат дзве тысячы гадоў таму. Сцэны з легіянерамі, жрацамі і рамеснікамі ствараюцца з дапамогай ШІ, навучанага на навуковых крыніцах — кнігах, артыкулах і археалагічных матэрыялах, піша часопіс Forbes (пераклад — сайт Charter97.org).

Праект распрацавалі прафесар старажытнай гісторыі Цюрыхскага ўніверсітэта Фелікс К. Маер і спецыяліст па камп'ютарнай лінгвістыцы Філіп Штрэбель. Іх мэта — даць вучоным, выкладчыкам і музеям інструмент для візуалізацыі мінулага, які не прэтэндуе на абсалютную дакладнасць, а дапамагае лепш разумець гістарычныя працэсы.

«Мы не можам вярнуць рымскія трыумфы або грэцкія фестывалі, але можам візуальна мадэляваць іх, ствараючы дыялог паміж фактамі і ўяўленнем», — кажуць аўтары.

ШІ навучаўся на амаль 300 старанна адабраных выявах і апісаннях антычнага побыту, што дазволіла пазбегнуць стэрэатыпных «старажытных» клішэ. Сістэма таксама выкарыстоўвае базу з 70 акадэмічных крыніц, удакладняючы дэталі адзення, архітэктуры і рытуалаў.

Сярод прыкладаў — выявы ўзяцця Рыма ў 410 годзе, рэлігійных шэсцяў і вулічных рынкаў. Аднак пры недахопе дадзеных, напрыклад пра свята Луперкаліяў, мадэлі непазбежна дадаюць элементы здагадкаў.

Стваральнікі прызнаюць, што платформа пакуль недасканалая. ШІ часам ідэалізуе вобразы або дапускае кумедныя памылкі — напрыклад, робіць гледачоў з мабільнымі тэлефонамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках