Фарэрскія астравы з 55-тысячным насельніцтвам блізкія да выхаду на чэмпіянат свету па футболе
3- 13.10.2025, 19:50
- 5,334
Прыклад для Беларусі.
Зборная Фарэрскіх астравоў па футболе стварае гісторыю. Каманда, якая мае адзін з самых сціплых бюджэтаў у Еўропе — каля 5 мільёнаў еўра — і займае 136-е месца ў рэйтынгу ФІФА, упершыню здабыла тры перамогі запар у адборачным турніры чэмпіянату свету.
12 кастрычніка фарэрцы абыгралі Чэхію з лікам 2:1. Да гэтага астравіцяне перамаглі Чарнагорыю (4:0) і Гібралтар (1:0). Серыя стала найлепшай у гісторыі нацыянальнай зборнай.
Цяпер у каманды — рэальныя шанцы трапіць у стыкавыя матчы за пуцёўку на чэмпіянат свету-2026. Групу L узначальвае Харватыя з 16 ачкамі, следам ідуць Чэхія (13 ачкоў) і Фарэры (12). У астравіцян застаецца шанец апярэдзіць супернікаў і ўпершыню ў гісторыі пазмагацца за выхад на сусветны форум.
Фінальная частка чэмпіянату свету 2026 года пройдзе летам у Канадзе, Мексіцы і ЗША. Ад Еўропы туды адправяцца 16 зборных: 12 пераможцаў груп атрымаюць прамыя пуцёўкі, яшчэ чатыры вызначацца ў стыкавых матчах.