5 снежня 2025, Пятніца, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

MTV сыходзіць з Еўропы

5
MTV сыходзіць з Еўропы

Paramount закрывае пяць музычных каналаў легендарнага брэнда.

Пасля 31 снежня 2025 года ў Вялікабарытаніі перастануць паказваць TV Music, MTV 80s, MTV 90s, Club MTV і MTV Live. Працягне вяшчанне толькі флагманскі MTV HD, які ўжо даўно сканцэнтраваўся на рэаліці-шоу, а не на музыцы.

Такая ж доля чакае гледачоў не толькі ў Вялікабрытаніі. Тэматычныя каналы MTV перастануць паказваць у Аўстрыі, Бельгіі, Венгрыі, Германіі, Люксембургу, Нідэрландах і Польшчы, паведамляе Broadband TV News.

У Paramount пакуль ніяк не пракаментавалі паведамленні пра спыненне вяшчання, але прадстаўнікі аператараў еўрапейскіх тэлевізійных платформаў пацвердзілі гэтую інфармацыю.

У паведамленні пра закрыццё пяці каналаў MTV гаворыцца, што гэты крок адлюстроўвае змену звычак гледачоў. У кампаніі адзначылі, што музычныя кліпы людзі цяпер пераважна глядзяць на YouTube і ў сацыяльных сетках, а не па тэлебачанні.

Вяшчанне каналаў MTV збіраюцца згарнуць не толькі ў Еўропе, але і ў Бразіліі і Аўстраліі. Медыяхолдынг паведамляў пра планы скараціць выдаткі па ўсім свеце на 500 мільёнаў долараў.

Тэлеканал MTV з’явіўся ў ЗША ў 1981 годзе і стаў культовым для многіх пакаленняў гледачоў па ўсім свеце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках