5 снежня 2025, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Культавы раман «Дзюна» выйшаў на беларускай мове

Культавы раман «Дзюна» выйшаў на беларускай мове

Яго ўжо можна набыць.

Выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла пра пачатак продажаў класікі навуковай фантастыкі, перакладзенай на беларускую мову.

Кнігу Фрэнка Герберта «Дзюна» ў беларускім перакладзе можна набыць ужо з сённяшняга дня. Адна з найвялікшых навукова-фантастычных гісторый усіх часоў цяпер даступная на беларускай мове ў перакладзе Ігара Кулікова.

«Апублікаваная ў 1965 годзе «Дзюна» — гэта не проста эпічныя прыгоды на бязлюднай планеце, а празорлівае даследаванне палітыкі, рэлігіі, экалогіі і чалавечых амбіцый. У «Дзюне» закранаюцца складаныя тэмы ўлады, выжывання і аховы навакольнага асяроддзя, якія сёння актуальныя як ніколі.

Раман Герберта паўплываў на мноства іншых твораў навуковай фантастыкі, ад «Зорных войнаў» да сучаснай літаратуры.

Беларускі пераклад дазволіць нашым чытачам па-новаму зірнуць на гэты шэдэўр фантастыкі, вечную барацьбу паміж чалавецтвам і прыродай, тэхналогіямі і традыцыямі», — пісала выдавецтва.

Набыць «Дзюну» ў беларускім перакладзе можна па спасылцы, на Allegro, у фізічнай кнігарні Кнігаўка, а таксама ў Вільні на фестывалі PRADMOVA.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках