5 снежня 2025, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійская чэмпіёнка свету па скаканнях на батуце змяніла грамадзянства на беларускае

5
Расійская чэмпіёнка свету па скаканнях на батуце змяніла грамадзянства на беларускае
Яна Лебедзева

Змену грамадзянства 23-гадовай спартсменкі ўхваліў выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі.

Расійская батуцістка Яна Лебедзева змяніла спартыўнае грамадзянства на беларускае. Пра гэта паведамляецца на сайце Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG).

Змену грамадзянства 23-гадовай спартсменкі ўхваліў выканаўчы камітэт FIG, пасяджэнне якога прайшло ў Лаосе.

Лебедзева — чэмпіёнка свету 2021 года ў камандным мнагабор'і, таксама ў яе актыве яшчэ два бронзавыя медалі чэмпіянату свету і два залатыя медалі на чэмпіянаце Еўропы.

Лебедзева брала ўдзел у Алімпіядзе ў Токіа, дзе заняла 11-е месца ў кваліфікацыі і не выйшла ў фінал.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках