5 снежня 2025, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы сорам: зборную Беларусі па футболе разграмілі ў матчы адбору на чэмпіянат свету

26
Новы сорам: зборную Беларусі па футболе разграмілі ў матчы адбору на чэмпіянат свету
ілюстрацыйнае фота

Колькі яна прапусціла?

Нацыянальная зборная 9 кастрычніка сыграла трэці матч адбору на чэмпіянат свету 2026 года. Беларуская каманда прымала на нейтральным полі ў Венгрыі датчанаў і не змагла пазбегнуць ганебнага выніку — 0:6.

Нагадаем, у першых двух матчах беларусы, мякка кажучы, былі неканкурэнтаздольныя. Іх разграмілі грэкі (5:1), а ў другой сустрэчы каманда пад кіраўніцтвам іспанскага трэнера Карласа Алоса саступіла шатландцам — 0:2.

Перад матчам з датчанамі, якіх лічылі фаварытамі групы, са стану беларусаў ужо не было аптымістычных заяў, як гэта адбывалася перад стартам адбору. У зборнай нібыта разумелі, што ў гэтым адборачным цыкле разлічваць ужо няма на што. Хіба што нехта з футбалістаў раптам выдатна праявіць сябе і атрымае выгадную клубную прапанову.

Датчане адкрылі лік на 14-й хвіліне. Поспех прынесла атака з ходу. У яе заключнай фазе прадстаўнік «Барселоны» Андрэас Крыстэнсэн знайшоў у штрафной зусім без апекі Віктара Фрохольдта, і той злавіў брамніка на супрацьхадзе. Праз пяць хвілін ужо Фрохольдт асістраваў Расмусу Хёйлунду, які загнаў мяч у сетку з забойнай пазіцыі. Пасля працяглага відэапрагляду гол быў залічаны — 0:2.

Атлетычныя датчане працягвалі рабіць стаўку на навесы і прастрэлы з флангаў. І да перапынку беларусы прапусцілі яшчэ двойчы. Нападнік італьянскага «Напалі» Хёйлунд аформіў дубль, плюс дакладны ўдар запісаў на свой рахунак Патрык Доргу. Дарэчы, у першым матчы адбору супраць грэкаў падапечныя Алоса таксама сышлі на перапынак пры ліку 0:4…

Пра гульню беларусаў асабліва і ўспомніць няма чаго: яны амаль не валодалі мячом, не кажучы ўжо пра вострыя моманты каля чужых варот. У другім тайме датчане крыху супакоіліся і не форсавалі развіццё падзей. Ім з лішкам хапала здабытай перавагі, а супернік быў занадта слабы, каб змяніць сітуацыю. Праўда, на 66-й хвіліне выйшаўшы на замену Андэрс Дрэйер чарговы раз засмуціў беларусаў. Той жа Дрэйер усталяваў канчатковы лік, скарыстаўшыся серыяй памылак суперніка — 0:6.

Пасля трох тураў з шасці беларусы замыкаюць турнірную табліцу ў сваёй групе. Наступны матч адбору яны правядуць у гасцях з шатландцамі — ужо 12 кастрычніка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках