Да +9°C чакаецца ў Беларусі 10 студзеня
- 9.01.2025, 19:28
- 1,314
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е.
Дажджы і мокры снег прагназуюцца на большай частцы тэрыторыі Беларусі на 10 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі могуць быць слабыя туман і галалёд, на асобных адрэзках дарог – галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём месцамі па захадзе 15–18 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 1 – плюс 5 градусаў, максімальная днём – 3–9 вышэй за нуль.