10 студзеня 2025, Пятніца, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sky News Arabia: Жонку Асада падазравалі ў працы на выведку Брытаніі да шлюбу

2
Sky News Arabia: Жонку Асада падазравалі ў працы на выведку Брытаніі да шлюбу
АСМА АСАД

Бацька дыктатара Сірыі быў супраць іх шлюбу.

Жонку былога прэзідэнта Сірыі Башара Асада – Асму Асад – падазравалі ў працы на брытанскую выведку яшчэ да замужжа, паведамляе Sky News Arabia са спасылкай на дакументы, апублікаваныя сірыйскім апазіцыйным журналістам Нізарам Наюфам.

Згодна з гэтымі дакументамі, сірыйская выведка накіроўвала адпаведныя папярэджанні аб Асме Асад бацьку яе будучага мужа Хафезу Асаду, у сувязі з чым той, магчыма, быў супраць іх вяселля, тэрміны якога пераносіліся нават пасля ягонай смерці.

Асад-старэйшы даручыў былому дырэктару ваеннай выведкі Алі Дубе сачыць за сваім сынам у перыяд ягонай вучобы ў Вялікай Брытаніі. Адтуль той у 1992 годзе накіраваў справаздачу, якая змяшчае інфармацыю пра арганізацыю маці Асмы таемных сустрэчаў Башара з брытанскімі выведнікамі, піша Sky News Arabia.

Таксама дакументы ўтрымлівалі звесткі, што будучая жонка сірыйскага лідара ўладкавалася на працу ў JPMorgan Bank у Лондане пры дапамозе афіцэркі брытанскай выведкі Элізы Боўлер. Асма Асад маніторыла азіяцкія інвестыцыі ў хімічную і фармацэўтычную прамысловасць, гаворыцца ў справаздачы.

У дакуменце сцвярджалася, што сустрэча Асмы і Башара адбылася ў рэстаране пры гатэлі ў Лондане, які быў ачэплены брытанскімі шпіёнамі, і згадваўся званы вечар у доме бацькі будучай жонкі сірыйскага лідара, куды таксама запрасілі замежных выведнікаў. Падчас мерапрыемства яны ўздымалі пытанні пра ўнутраную палітыку Сірыі, стасункі Башара Асада з прадстаўнікамі партыі «Баас» і магчымасць урэгулявання канфлікту з Ізраілем, піша выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках