Зяленскі расказаў пра «найбольшую перамогу за ўвесь час вайны»
5- 9.01.2025, 17:09
- 6,084
Расея страціла амаль 60 000 вайскоўцаў з украінскага фронту.
Курская аперацыя УСУ стала адной з галоўных перамог Украіны з пачатку поўнамаштабнай вайны. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 9 студзеня, падчас выступу на пасяджэнні ў фармаце «Рамштайн», інфармуе FREEДОМ.
«Возьмем, напрыклад, Курскую аперацыю – гэта адна з нашых перамог, я думаю, адна з найбуйнейшых перамог не толькі мінулага года, але і за ўвесь час вайны. Расеі давялося зняць амаль 60000 вайскоўцаў з украінскага фронту», – падкрэсліў прэзідэнт.
Ён нагадаў, што ў гэты панядзелак, 6 студзеня, прайшло пяць месяцаў, як украінскія войскі трымаюць буферную зону на расейскай тэрыторыі.
«Многія расейскія пагрозы і смелыя заявы аказаліся блефам – асабліва пасля таго, як украінцы ўвайшлі ў Курскую вобласць. І я ўпэўнены, што яшчэ больш іх пагрозаў будзе блефам, калі мы ўсе разам будзем яшчэ больш настойліва працаваць над тым, каб падштурхнуць Расею да міру», – акцэнтаваў Зяленскі, звяртаючыся да ўдзельнікаў «Рамштайна».