10 студзеня 2025, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці Лявона Вольскага

3
Памерла пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці Лявона Вольскага
Сьвятлана Яўсеева

Пахаваньне адбудзецца 10 студзеня.

Памерла беларуская пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці музыкі Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады, паведамляе «Радыё Свабода».

Вядома, што пахаваньне Сьвятланы Аўсеевай адбудзецца 10 студзеня.

Сьвятлана Георгіеўна Яўсеева — паэтэса, перакладчыца, празаік. Жонка беларускага пісьменьніка Артура Вольскага і маці музыкі Лявона Вольскага.

Нарадзілася 4 верасьня 1932 году ў Ташкенце ў сям’і вайскоўца. Скончыла Ташкенцкі пэдагагічны інстытут (1956) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1962). У 1962 годзе выйшла замуж за беларускага пісьменьніка Артура Вольскага і пераехала ў Менск.

Была сябрам Саюза пісьменьнікаў СССР з 1962 году, а таксама сябрам Саюза пісьменьнікаў Беларусі і Саюза пісьменьнікаў Расеі. Пісала па-расейску.

Першая яе кніга «Жанчына пад яблыняй» выйшла ў 1962 годзе. Таксама яна аўтарка зборнікаў лірычных вершаў «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Эўразія» (1979), «Апошняе разьвітаньне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988).

Перакладала на расейскую мову вершы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Анатоля Вярцінскага і іншых.

Уладзімер Някляеў казаў пра яе: «Сьвятлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Менск, даволі хутка стала ня столькі рускім, колькі беларускім паэтам, які піша на расейскай мове».

«Некалі яна стаяла ў адным шэрагу зь Яўгеніем Еўтушэнкам, Робэртам Раждзественскім, Андэем Вазьнясенскім, ёй прысьвячалі вершы Міхаіл Сьвятлоў і Давід Самойлаў... На яе зьнізу ўверх з захапленьнем пазіралі Бэлла Ахмадуліна і Навела Матвеева, якія звалі яе срэбрагалосай...» — гаворыцца у паведамленьні пра сыход Сьвятланы Яўсеевай на сайце Саюзу пісьменьнікаў Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках