ЗША абвясцілі аб пакеце вайсковай дапамогі Украіне на $500 млн
5- 9.01.2025, 15:24
- 2,502
Пра гэта заявіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін.
Злучаныя Штаты падаюць Украіне пакет вайсковай дапамогі на $500 млн.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, пра гэта заявіў кіраўнік Пентагона Лойд Осцін на пасяджэнні ў фармаце «Рамштайн».
«Цягам апошніх тыдняў мы бачылі як сябры групы (фармату «Рамштайн». - Рэд.) выходзяць з новымі важнымі пастаўкамі. Нямеччына абвясціла, што да канца года паставіць Украіне вайсковую тэхніку на 680 мільёнаў даляраў налета. Нарвегія сказала, што выдзеліць блізу 2 млрд, а Вялікая Брытанія - 3 млрд выдзяляе штогод. Літва, Латвія, Эстонія зараз увайшлі ў тройку найбуйнейшых пастаўшчыкоў дапамогі Украіне», - падкрэсліў ён.
«Я сёння абвяшчаю яшчэ адно выдзяленне дапамогі на 500 млн даляраў. Гэта ўключае дадатковыя ракеты для ўкраінскай супрацьпаветранай абароны, больш боепрыпасаў, боепрыпасаў класа «паветра-зямля» і іншае абсталяванне для падтрымкі ўкраінскіх F-16», - дадаў Осцін.