Зяленскі расказаў, як прымусіць Пуціна да міру
2- 9.01.2025, 14:45
- 7,474
Прэзідэнт Украіны агучыў формулу на пасяджэнні ў фармаце «Рамштайн».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў партнёраў узмацніць санкцыі супраць Расеі і яе энэргетычнага сектара.
Пра гэта кіраўнік украінскай дзяржавы заявіў на пасяджэнні Кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн», інфармуе Цензор.НЕТ.
«Нам трэба ўтрымліваць ціск на Расею. Вось для чаго ёсць санкцыі. Я прашу ўсіх нашых партнёраў, асабліва ЗША і ЕЗ, узмацніць ціск на расейскі энэргетычны сектар. Санкцыі патрэбныя супраць кожнага элемента расейскай энэргетыкі. Расейскі танкерны флот трэба спыніць. Расейскі вайсковы бюджэт на 2025 год на 25% большы, чым летась.
Калі мы хочам спыніць забойствы, нам трэба абрэзаць плынь грошай Пуціну. Пуцін пачне думаць пра мір толькі тады, калі яго ўнутранае кола скажа яму, што грошы ў яго ўжо скончыліся», - сказаў Зяленскі.