У Гарадзенскай вобласці заўважылі пералётных птушак
3- 9.01.2025, 10:55
- 2,676
Хутчэй за ўсё, гэта былі дзікія гусі.
На незвычайную для студзеня з'яву звярнуў увагу чытач Newgrodno.by. Ён зняў у небе клін пералётных птушак. Хутчэй за ўсё, гэта былі дзікія гусі.
Птушак заўважылі над вёскай Радзевічамі Мастоўскага раёна прыкладна за 40 км ад Гародні.
Звычайна, дарэчы, гэтыя пералётныя птушкі з'яўляюцца ў небе над Беларуссю ў сакавіку. Аднак змена клімату магла паўплываць і на паводзіны крылатых. Дарэчы, некалькі гадоў таму белалобых гусей заўважалі ў студзені над Берасцем.
Як адзначалі тады спецыялісты, гэтыя птушкі зімуюць у раёне Балтыйскага мора, а на месцы гнездавання ў тундру ляцяць менавіта над нашай краінай.
Адправіцца ў шлях іх магла прымусіць цяплейшая, чым звычайна, зіма, хоць, магчыма, наадварот, гусі ў чаканні маразоў перабіраюцца ў больш камфортныя месцы.