Названы сярэдні ўзрост менскіх жаніхоў і нявест у 2024 годзе
19- 9.01.2025, 10:21
- 7,750
Кожны шосты шлюб у 2024-м быў заключаны з іншаземцам.
У Менску назвалі сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест у 2024 годзе: 33 і 30 гадоў адпаведна (у лістападзе мінулага года ў Ляхавіцкім раёне сярэдні ўзрост жаніха складаў 52 гады, нявесты - 49). Розніца ўзроставага парога фіксавалася ад 19 да 68 гадоў у мужчын і ад 18 да 63 гадоў у жанчын, паведамляе minsknews.by.
Менчукамі з'яўляюцца прыкладна 70 адсоткаў тых, хто ўзяў шлюб летась. Кожны шосты шлюб у 2024-м быў заключаны з іншаземцам (яны прадстаўлялі амаль тры дзясяткі краін).
Самымі непапулярнымі месяцамі былі студзень і травень, папулярнасцю ж карысталіся летнія месяцы. Асаблівы пік адзначаўся 08.08.2024 і 24.08.2024.