У Беларусь з Заходняй Еўропы ссоўваюцца атмасферныя франты
- 8.01.2025, 18:42
- 7,120
Прагноз надвор'я па Беларусі на 9–11 студзеня.
9 студзеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных адрэзках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5…+1°С, максімальная днём -1…+4°С, па поўдні Беларусі да +7°С. Атмасферны ціск уначы і раніцай будзе расці, днём будзе – падаць.
10 студзеня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам сістэмы атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над поўднем Балтыйскага мора. Воблачна. Часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні парывісты, днём месцамі па захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2…+5°С, максімальная днём +1…+7°С.
Пахаладае.
11 студзеня надвор'е прадоўжаць вызначаць атмасферныя франты, пры гэтым на тэрыторыю Беларусі чакаецца паступленне прахалодных паветраных масаў паўночнаатлантычнага паходжання. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, мокры снег, месцамі па захадзе краіны чакаецца моцны снег, мокры снег. Месцамі мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра цягам сутак складзе -4…+2°С.