9 студзеня 2025, Чацвер, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск абразіў прэм'ер-міністра Канады

41
Ілан Маск абразіў прэм'ер-міністра Канады
Ілан Маск

Перад гэтым Джасцін Трудо адказаў на заяву Трампа.

Мільярдэр Ілан Маск, які, паводле інфармацыі СМІ, уваходзіць цяпер у найбліжэйшае асяроддзе абранага прэзідэнта Трампа, у абразлівым тоне адрэагаваў на допіс прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо аб тым, што ў далучэння Канады да Штатаў «няма ніводнага шанцу», паведамляе Dialog.UA са спасылкай на запіс Маска ў сацсетцы Х, уладальнікам якой той з'яўляецца.

Незразумела, з якой прычыны Маск назваў Трудо «дзяўчынкай». Справа ў тым, што раней Трудо адрэагаваў на заяву Трампа, які прапаноўваў Канадзе стаць 51-м штатам ЗША. Са слоў канадскага палітыка, «няма ніводнага шанцу, што Канада стане часткай ЗША». І вось на гэтую даволі слушную заяву Трудо Маск надумаў адказаць банальным хамствам: «Дзяўчынка, ты больш не губернатар Канады, таму не важна, што ты кажаш».

Варта адзначыць, што 6 студзеня Трудо заявіў, што сыходзіць у адстаўку з пасады лідара сваёй Ліберальнай партыі. У той жа час вядома, што ён працягвае выконваць абавязкі прэм'ер-міністра датуль, пакуль не будзе абраны пераемнік на гэтую пасаду.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках