9 студзеня 2025, Чацвер, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Трамп гатовы падтрымліваць пастаўкі амерыканскай зброі для Украіны

The Washington Post: Трамп гатовы падтрымліваць пастаўкі амерыканскай зброі для Украіны

Украінскі дыпкорпус у ЗША павінен улічваць пункт гледжання і прыярытэты рэспубліканцаў.

Амбасадар Украіны прарабіў вялікую працу і змог знайсці падыходы да Байдэна і дэмакратаў, аднак, калі ўрад Украіны хоча атрымліваць зброю ў будучыні, ім неабходна перагледзець свае аргументы так, каб яны гучалі пераканаўча для Трампа, яго адміністрацыі і рэспубліканцаў у Кангрэсе, піша для The Washington Post (пераклад — сайт Charter97.org) Джым Джэраці, старэйшы палітычны карэспандэнт амерыканскага выдання National Review:

- Падчас перадвыбарнай кампаніі Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што можа лёгка арганізаваць падпісанне мірнай дамовы паміж Расеяй і Украінай, а пазней скардзіўся, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі «ні ў якім разе не павінен быў дазволіць гэтай вайне здарыцца. Гэтая вайна - параза». Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года, і ў Зяленскага не было ні шанцу прадухіліць гэты напад, акрамя як капітуляваць.

Але калі нядаўняя аналітыка Financial Times правільная, Трамп гатовы падтрымліваць пастаўкі амерыканскай зброі для Украіны пасля яго інаўгурацыі, «са слоў трох іншых людзей, якія ў курсе перамоў з заходнімі чыноўнікамі». Паводле дзвюх крыніц, Трамп запатрабуе, каб чальцы NATO больш чым падвоілі цяперашні «мэтавы паказчык выдаткаў 2%, (23 з 32 чальцоў NATO выконваюць гэты паказчык цяпер), да 5%». Адзін з іх удакладніў, «яны ведаюць, што Трамп пагодзіцца і на 3,5%».

Для гэтага цалкам можа спатрэбіцца падзякаваць паслу Украіны ў ЗША Аксане Маркаравай за службу і знайсці ёй замену, перакананы аўтар:

— Прыклад нядрэннай ідэі, каб Зяленскі наведаў у верасні завод боепрыпасаў у Скрэнтане, штат Пенсільванія, і падзякаваць рабочым, якія вырабляюць адны з самых неабходных тыпаў боепрыпасаў для яго краіны.

У сваю чаргу падчас свайго візіту Зяленскі сустракаўся як з Трампам, так і асобна з Гарыс і некаторымі дэмакратамі, што крыху расчаравала рэспубліканцаў. Негатыўную ролю адыграла і тое, што некалькімі днямі раней у інтэрв'ю New Yorker Зяленскі сказаў: «Я адчуваю, што Трамп насамрэч не ведае, як спыніць вайну, нават калі ён перакананы, што ведае», і назваў Джэй Ды Вэнса «занадта радыкальным».

Маркарава прарабіла вялікую працу, яна паспяхова бараніла інтарэсы Украіны перад адміністрацыяй Байдэна і дэмакратамі ў Кангрэсе. Але ўзнікае заканамернае пытанне аб тым, ці дастаткова было зроблена ўкраінскім дыпкорпусам у ЗША для прыцягнення на свой бок рэспубліканцаў, піша аўтар:

- Маркарава з'яўлялася на Fox News усяго некалькі разоў, апошні раз у ліпені 2023 года, і яшчэ раз стала госцем аднаго з падкастаў Fox у лютым 2024 года. Але ў лістападзе яна ўручыла ўзнагароду ад Украіны тэлевядоўцы Newsmax, кансерватару Грэт Ван Сустэрэн, у знак прызнання за яе падтрымку.

Марк Стрэнд, экс-прэзідэнт Інстытута Кангрэса, паведаміў, што перад выхадам на пенсію летась ён запрасіў Маркараву і іншых супрацоўнікаў пасольства Украіны выступіць на некалькіх мерапрыемствах рэспубліканскай арганізацыі, але запрашэнні былі адхіленыя. На шчасце для справы Украіны, прадстаўнікі брытанскага, польскага і румынскага пасольстваў прысутнічалі на мерапрыемстве і прасоўвалі парадак дня супрацьстаяння расейскай агрэсіі.

У канцы сакавіка 2022 года, праз месяц пасля таго, як Расея ўварвалася ва Украіну, апытанне YouGov-Economist паказала, што 68% прыхільнікаў Трампа выступаюць за адпраўку зброі ва Украіну. Да канца лістапада 2024 г. той жа сацыёлаг выявіў, што толькі 13% яго прыхільнікаў выступаюць за павелічэнне аб'ёмаў вайсковай дапамогі Украіне, і толькі 23% хацелі б захаваць існы аб'ём вайсковай дапамогі Украіне. Амаль палова, 49%, выказаліся за змяншэнне аб'ёмаў.

Існуюць аргументы ў падтрымку дапамогі Украіне, якія атрымаюць водгук сярод палітыкаў правых поглядаў, перакананы Джым Джэраці:

- Напрыклад неабходнасць супрацьстаяць жорсткаму падаўленню Расеяй евангельскіх хрысціянскіх цэркваў на акупаваных тэрыторыях і супрацьдзеянне бескантрольнаму прысваенню багатых прыродных рэсурсаў Украіны.

Старэйшы палітычны карэспандэнт перакананы, што прымус Украіны да саступкі тэрыторый Маскве ў рамках мірнага пагаднення аслабіць пазіцыі ЗША, што можа падштурхнуць агрэсію іншых варожых дзяржаў. Пачынаючы з 20 студзеня, рэспубліканцы будуць кіраваць Белым домам, Сенатам і Палатай прадстаўнікоў. Украіна мае патрэбу ў тым, хто разумее, чаго хочуць рэспубліканцы, і будзе прадстаўляць яе інтарэсы. Украіне патрэбен новы голас, які разумее пункт гледжання і прыярытэты рэспубліканцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках