У ЕЗ знайшлі новы спосаб адсачыць ценявы флот Расеі
2- 8.01.2025, 10:33
- 6,020
Новыя тэхналогіі і мінімум рэсурсаў.
Пасля чарговай атакі расейскага карабля на падводныя кабелі краіны Захаду надумалі залучыць ШІ для адсочвання ценявога флоту. Кааліцыю краін ЕЗ у гэтым пытанні ўзначаліла Брытанія. Яны і надумалі залучыць ШІ пасля серыі інцыдэнтаў у Балтыйскім моры, дзе былі здзейснены дыверсіі супраць падводных кабеляў. Сама аперацыя атрымала назву Nordic Warden, якая з дапамогай ШІ маніторыць сітуацыю, інфармуе рэсурс Business Insider.
ШІ адсочвае ўсю інфармацыю, якая паступае з караблёў у рэжыме рэальнага часу. Як толькі з'явіцца інфармацыю аб нейкім падазроным караблі, сістэма ШІ пачне за ім сачэнне.
Са слоў кіраўніка Мінабароны Брытаніі Джона Хілі, сістэма ШІ дазволіць маніторыць вялікія раёны і пры гэтым будзе залуччаная параўнальна невялікая колькасць рэсурсу.
Аперацыя Nordic Warden дапаможа адсачыць як патэнцыйнага дыверсанта, так і абараніць ад звычайнай халатнасці, якая можа прывесці да сур'ёзных наступстваў.
Новая тэхналогія будзе запушчаная ў раёне Ла-Манша, у Балтыйскім моры, Паўночным моры і пратоцы Катэгат.
Пасля апошняга надзвычайнага здарэння ў Балтыйскім моры ўлады Эстоніі адправілі на патруляванне ў мора некалькі караблёў.
Улады Фінляндыі заявілі, што расейскі карабель Eagle S мог наўмысна пашкодзіць падводны кабель, аб чым сведчаць сляды якара на марскім дне.