У Беларусі прачнуліся хрушчы
9- 7.01.2025, 21:11
- 5,084
Прырода не можа пагадзіць надвор'е і паравіну года.
У Беларусі знайшлі хрушча, які не спіць. Гэта можна зразумець з відэа, апублікаванга ў TikTok, якое заўважылі "Моцныя Навіны".
Са слоў аўтаркі роліка, кузурку яна сустрэла 5 студзеня 2025 года.
Відэа падпісанае ў навагодняй стылістыцы.
Калі першы раз у жыцці сустрэў Новы год на зямлі. А цяпер сёмы дзень шукаю травень», – сказана на выяве.
У каментарах хтосьці выказаў здагадку, што небараку злая мачыха адправіла па падснежнікі. Іншыя казалі пра анамальна цёплую зіму, нягледзячы на постнавагодні снег.
А адзін з падпісчыкаў падзяліўся гісторыяй аб тым, што таксама нядаўна сустракаў хрушча, але яго з'еў кот.