Цана газу ў Еўропе ўпала
19- 7.01.2025, 19:28
- 18,578
Да мінімуму з канца снежня.
Цана газу ў Еўропе падчас біржавых таргоў 6 студзеня знізілася прыкладна да $517,5 за 1 тысячу куб. м, вынікае са звестак, апублікаваных лонданскай біржай ICE на платформе Investing.com.
Гэта мінімальная цана газу з 31 снежня 2024 года. Да гэтага кошт газу ў Еўропе рос у сувязі з чаканнем спынення транзіту расейскага газу праз Украіну. Аднак пасля заканчэння тэрміну кантракта кошты знізіліся і стабілізаваліся.
Так, калі на мінулым тыдні эталонны галандскі кантракт TTF пераадолеў адзнаку €50 за 1 МВт•г, то зараз знізіўся на 1,2% і вагаецца на ўзроўні €49.
Агулам за 2024 год кошт знізіў на 17% і склаў $387 за 1 тысячу куб. м. Фактарамі падзення кошту сталі цёплае надвор'е, высокая запоўненасць газавых сховішчаў і адсутнасць росту попыту на газ у ЕЗ.