8 студзеня 2025, Серада, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не паспяваем выйсці на працу, а дзяцей адправіць у школу».

18
«Не паспяваем выйсці на працу, а дзяцей адправіць у школу».

На мяжы Беларусі і Польшчы ў чарзе захрасла амаль 2,5 тысячы аўтамабіляў.

Вяртанне беларусаў у Польшчу пасля навагодніх свят выклікала сапраўдны калапс на мяжы. Са звестак на 8 раніцы (менскім часам) 7 студзеня выезду ў пункце пропуску «Берасце» чакае 2415 аўтамабіляў і 90 аўтобусаў.

Прыкладны час ад рэгістрацыі ў электроннай чарзе да выкліку ў зону чакання для легкавых аўтамабіляў складае блізу шасці дзён, аўтобусныя рэйсы пераносяцца. Most вывучыў, што адбываецца на мяжы.

Сям'я Ірыны з Берасця ўжо чацвёрты год жыве ў Польшчы. На калядныя святы яны заўжды ездзяць у Беларусь. Пра тое, што чарга адчувальна павялічваецца пасля Новага года, беларусы ведаюць, таму заўсёды плануюць выезд загадзя. Гэты раз не стаў выключэннем. Вось толькі сітуацыю гэта не выратавала.

- Муж 4 студзеня зарэгістраваўся ў электроннай чарзе. Разлічвалі 7-га быць ужо ў Беластоку. Перад намі было больш за 1300 аўтамабіляў, а прыкладны час чаканне для выкліку ў 3Ч – блізу трох дзён… За дзеь праехалі прыкладна 350 самаходаў. З такім тэмпам мы разумеем, што не паспеем у час выйсці на працу, а дзяцей адправіць у школу. Будзем дома ў найлепшым выпадку 8-га вечарам, - распавядае жанчына.

У нядзелю, 5 студзеня, чарга вырасла яшчэ больш.

- Мы зарэгістраваліся ў чарзе ўвечары ў нядзелю, а ў талончыку было пазначана, што нас выклічуць прыкладна 12 студзеня! - дзеліцца сітуацыяй на мяжы яшчэ адна беларуска.

Мяркуючы з інфармацыі ў прымежных чатах, познім увечар 6 студзеня мяжу перасякалі аўтамабілісты, якія зарэгістраваліся яшчэ ўвечары 3 студзеня і ўночы 4-га. Само праходжанне мяжы займала блізу сямі гадзін, чаканне - амаль тры дні.

90 аўтобусаў у чарга і 150 еўра за падсадку

Перасячы мяжу на аўтобусе можна хутчэй, але і там сітуацыя вельмі напружаная: у чарзе 90 транспартных сродкаў, некаторыя перавозчыкі вымушаны пераносіць рэйсы на больш позні час. Пра гэта яны апавяшчаюць пасажыраў праз паведамленні. Для многіх гэта ставіць пад пагрозу іншыя паездкі - з вылетам з Варшавы.

- У нас квіток з Менска ў Варшаву на 7 студзеня, а вылет з Варшавы - 9-га. Ёсць шанец, што з перасадкай на найбліжэйшы рэйс мы паспеем да вылету? - задаецца пытаннем у профільным чаце беларуска. - І як шукаць гэтую падсадку, калі нам трэба адразу тры месцы?

Агулам месцы ў аўтобусах, якія стаяць блізка да шлагбаума, ёсць.

- А 17:30 прыехаў на мяжу і сеў у 10-ы ў чарзе аўтобус. А 9.30 выйшаў у Тэрэспалі на вакзал. Разам 16 гадзін. Але ўдалося крыху паспаць у аўтобусе, — піша ўдзельнік прымежнага чата Аляксей.

Кошт перасадкі ў першыя аўтобусы прыкметна падрос. Калі раней да Варшавы месца каштавала прыкладна 40 еўраў, а да Тэрэспаля - і зусім 10, то зараз кіроцы не саромеюцца браць з пасажыраў за падсадку па 150 еўраў. Пра гэта паведамляюць беларусы ў сацсетках. Многія абураныя.

- На сайце «Мінсктранса» з'явілася інфармацыя, што кіроўцам аўтобусаў, якія стаяць бліжэй да ПП, дазволена браць пасажыраў пры наяўнасці вольных месцаў - бясплатна!

- А пры адмове ўзяць пасажыра без даплаты просяць паведамляць праз тэлефон з указаннем нумара аўтобуса, часу і даты, - пацвярджае ў чаце яшчэ адзін беларус.

У некаторых дарога на аўтобусе з Менска ў Варшаву займае больш за 40 гадзін. Гэта з улікам перасадкі. Беларусы, у якіх ёсць магчымасць адкласці паездку і перачакаць калапс на мяжы, задаюцца пытанням: ці ёсцьшанц, што чарга рассмокчацца хаця б да сярэдзіны студзеня? Дакладных прагнозаў ніхто не дае, але некаторыя карыстальнікі мяркуюць, што напружанне захаваецца да канца месяца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках