Савудаўскую Арабію накрыла маштабная паводка
18- 7.01.2025, 13:08
- 16,014
Пад ваду ідзе горад Мека.
Моцная паводка накрыла Савудаўскую Арабію ў аўторак, 7 студзеня. Там ужо затапіла горад Мека, а плыні вады змываюць аўтамабілі з дарог, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на The Daily Mail.
Паводле звестак СМІ, Савудаўскую Арабію накрыў шторм з проліўнямі, які і прывёў да паводкі. Больш за ўсё паводка накрыла свяшчэнныя гарады Меку, Медыну і Джыду.
У сетцы ўжо распаўсюджваюць фота і відэа з месца падзей, на якіх відаць, што вуліцы гарадоў ператвараюцца ў рэкі. З-за моцных дажджоў аўтамабілі практычна цалкам апынуліся пад вадой, а плыні вады такія моцныя, што зносяць аўтамабілі з дарог. Мясцовыя жыхары зараз эвакуююцца, ці хаваюцца ў бяспечных месцах.
Метэаралагічная ўправа Савудаўскай Арабіі ўстанавіла чырвоны ўзровень небяспекі.
Таксама пачаліся затрымкі з рэйсамі ў аэрапорце ў Джыдзе, там пасажыраў просяць правяраць абнаўленні рэйсаў перад паездкамі праз непагадзь.