8 студзеня 2025, Серада, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША абвясціў Трампа пераможцам 60-х выбараў прэзідэнта

27
Кангрэс ЗША абвясціў Трампа пераможцам 60-х выбараў прэзідэнта

Пасля інаўгурацыі 20 студзеня ён стане 45-м і 47-м прэзідэнтам ЗША.

Кангрэс ЗША (складаецца з палаты прадстаўнікоў і сената) афіцыйна абвясціў Дональда Трампа пераможцам 60-х выбараў прэзідэнта, пасля інаўгурацыі 20 студзеня ён стане 45-м і 47-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў.

Трамп паводле вынікаў выбараў 5 лістапада атрымаў 312 галасоў выбарнікаў з неабходных 270, а ўсяго 77,3 млн галасоў. Перамогу Трампа на пасяджэнні заканадаўцаў абвясціла Камала Гарыс, дэмакратка, якая саступіла на выбарах. Як дзейная віцэ-прэзідэнтка яна з'яўляецца кіраўніцай сенату.

«Сёння кангрэс пацвярджае нашу вялікую перамогу на выбарах – вялікі момант у гісторыі MAGA! (перадвыбарчы лозунг Трампа: «Зробім Амерыку Зноў Вялікай». Заўв.)» – напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Як адзначае Reuters, рэспубліканцы таксама атрымалі большасць у сенаце і маюць невялікую большасць у палаце прадстаўнікоў, што забяспечыць Трампу партыйную падтрымку, неабходную для рэалізацыі ягонай запланаванай праграмы скарачэння падаткаў і спынення нелегальнай міграцыі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках