«Украіна атрымала панаванне вакол Крыма»
- 6.01.2025, 16:46
- 3,922
Эксперт ацаніў дзейнасць Magura V, які можа выконваць разнастайныя задачы.
Украінскія інжынеры развязалі некалькі праблем для таго, каб усталяваць ракетнае ўзбраенне на марскія дроны Magura V5. Пра гэта ў эфіры "Radiо NV" распавёў украінскі авіяцыйны эксперт, вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея авіяцыі імя А.К. Антонава Валерый Раманенка.
- Украінскія інжынеры змаглі распрацаваць сістэмы, якія перш за ўсё кампактныя. І здольныя ўзброіць нашы беспілотнікі не толькі кулямётамі, ці гранатамётамі. Але і дальнабойнымі сістэмамі паверхня-паветра. Тут вельмі складаная праблема - кантэйнер з ракетамі і ўсякая сістэма навядзення пры кожным манеўры беспілотніка заліваецца вадой цалкам. Гэта агрэсіўнае асяроддзе, - сказаў Раманенка.
Яшчэ адна задача, якую было неабходна вырашыць, са слоў эксперта, палягае ў складанасці выяўлення цэлі ў такіх варунках.
- Там жа радыёлакатара няма, трэба оптаэлектронікай выявіць цэль пры ўсякіх варунках надвор'я, нават пры складаных і ўначы. Далей там ужываецца не зенітная, а авіяцыйная ракета - Р-73М. Гэтыя ракеты зараз нам не патрэбныя ў паветраных баях, бо ў іх малая далёкасць. Там далёкасць паветра-паветра 25 кіламетраў. Але для таго, каб узброіць робат - гэтага дастаткова, - дадаў эксперт.
Са слоў Раманенкі, зараз расейцы нэрвуюцца, бо больш не могуць знішчаць нашы марскія дроны з дапамогай сваіх верталётаў. Эксперт адзначыў:
- А гэта азначае, што зараз мы маем панаванне на моры вакол Крымскага паўвострава. Бо расейцам няма чым змагацца з імі. Не могуць выкарыстоўваць верталёты - гэта была дастаткова эфектыўная зброя. Яны проста з кулямётаў, танна і злосна, расстрэльвалі нашы беспілотнікі.