DeepState: Расейскія акупанты расстралялі ўкраінскіх ваеннапалонных у Данецкай вобласці
12- 6.01.2025, 16:14
- 11,936
Байцам стрэлілі ў патыліцу.
Расейскія акупанты расстралялі трох украінскіх ваеннапалонных каля Няскучнага ў Данецкай вобласці.
Такую інфармацыю апублікаваў праект DeepState:
«3 студзеня супраціўнік праводзіў штурм на пазіцыі 141 АПБр на ўсход ад пункта 160.9. Байцы здаліся ў палон, ім завязалі рукі, вывелі перад пазіцыяй і расстралялі стрэламі ў патыліцу».
Расейцы чарговы раз парушылі правілы і звычаі вядзення вайны.
«Забойствы і здзекі з украінскіх ваеннапалонных носяць сістэматычны характар і падтрымліваюцца вайскова-палітычным кіраўніцтвам Масковіі», - адзначаюць аналітыкі праекта.
У сваю чаргу Галоўная ўправа выведкі МА Украіны апублікавала запіс перахопу размовы аднаго з расейскіх камандзіраў, які аддае загад расстрэльваць ваеннапалонных.
Так, у перахопленай украінскай выведкай размове акупантаў, камандзір падраздзялення са складу 60-й асобнай мотастралковай брыгады 5-й арміі УС РФ аддае злачынны загад на пакаранне смерцю ваеннапалоннага Сіл абароны Украіны.