Балгарыю чакаюць восьмыя за чатыры гады парламенцкія выбары
2- 6.01.2025, 15:40
- 1,140
Вядучыя партыі зноў не змаглі сфармаваць пастаянны ўрад.
Галоўная правацэнтрысцкая партыя Балгарыі былога прэм'ера Бойкі Барысава GERB выйшла з перамоў аб фармаванні ўрада праз супярэчнасці кандыдатуры прэм'ер-міністра. Цяпер краіну, магчыфма, будуць чакаць восьмыя парламенцкія выбары за апошнія чатыры гады, піша Euractiv (пераклад - zn.ua).
«Пасля адмовы «Дэмакратычнай Балгарыі» падтрымаць першую кандыдатуру GERB Бойкі Барысава на пасаду прэм'ер-міністра, GERB вылучыла Расена Жалязкова. Сёння «Дэмакратычная Балгарыя» адхіліла другую кандыдатуру. Таму GERB спыняе перамовы», - абвясцілі ў найбуйнейшай партыі Балгарыі.
Адзначаецца Расен Жалязкоў працаваў з Бойкам Барысавым амаль 20 гадоў. Без GERB іншыя партыі «Дэмакратычная Балгарыя», «Балгарская сацыялістычная партыя» і «Ёсць такі народ» не змогуць сфармаваць урад. У «Дэмакратычнай Балгарыі» заяўлялі, што намагалі, каб наступным прэм'ерам быў пазафракцыйны дзеяч, але ў GERB з гэтым не пагадзіліся.
Нагадаем, у кастрычніку 2024 года ў Балгарыі праходзілі сёмыя за чатыры гады парламенцкія выбары. Апытанні грамадскай думкі сведчылі, што галасаванне наўрад ці дазволіць выйсці з палітычнай нявыкруткі, што запаволіла эканамічныя рэформы ў найбяднейшай дзяржаве-чальцы Еўрапейскага Звязу.