8 студзеня 2025, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магіляўчанка замест свечкі падпаліла петарду

14
Магіляўчанка замест свечкі падпаліла петарду

Яна ў шпіталі.

Жыхарка Магілёва патрапіла ў лякарню пасля таго, як падпаліла ў кватэры петарду, пераблытаўшы яе са свечкай. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Інфармацыя аб тым, што ў шпіталь дастаўленая пацыентка з траўмамі ад піратэхнікі, паступіла ратавальнікам вечарам 5 студзеня. Пацярпелая - 57-гадовая пенсіянерка.

"5 студзеня 2025 года а 18.31 паступіла паведамленне аб шпіталізацыі пенсіянеркі з інфікаванай ранай і траўматычнай ампутацыяй ногцевых пласцін трох пальцаў правай кісці, атрыманымі 2 студзеня 2025 года", - расказалі падрабязнасці ў МНС.

Там дадалі, што жанчына атрымала гэтыя траўмы "ў выніку выбуху петарды, якую па неасцярожнасці падпаліла замест свечкі ў кватэры шматкватэрнага жылога дома ў Магілёве на вуліцы Крупскай".

Дадамо, што нядаўна галоўны лекар 6-й гарадской клінічнай лякарні, галоўны пазаштатны траўматолаг камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Віктар Аносаў распавёў, што кожны год у Беларусі рэгіструюць 30-40 пацярпелых ад выбуху петард, пры гэтым траўмы кісткі могуць быць непапраўнымі - аж да ампутацыі.

Як адзначыў Аносаў, калі петарда выбухае ў кісці (а гэта орган са складанай анатоміяй і суадносінамі сухажылляў, сасудаў, мышцаў), то "потым яе складана сабраць, бо тканак ужо няма".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках