8 студзеня 2025, Серада, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў абвінаваціў Расею ў катастрофе азербайджанскага самалёта

33
Аліеў абвінаваціў Расею ў катастрофе азербайджанскага самалёта
Ільхам Аліеў

Ён патрабуе пакараць вінаватых.

Ільхам Аліеў заявіў, што Азербайджан патрабуе пакарання вінаватых у катастрофе самалёта ЗАТ «Азербайджанскія авіялініі» (AZAL), які выконваў рэйс Баку-Грозны і пацярпеў катастрофу недалёка ад казахстанскага Актау, паведамляе «Інтэрфакс».

«Магу з упэўненасцю сказаць, што віна за тое, што азербайджанскія грамадзяне загінулі ў гэтай катастрофе, ляжыць на прадстаўніках Расейскай Федэрацыі. І мы патрабуем справядлівасці, мы патрабуем пакарання вінаватых, мы патрабуем поўнай празрыстасці і чалавечых паводзінаў», - сказаў ён у панядзелак на сустрэчы з сямейнікамі загінулага ў авіякатастрофе экіпажа і бортправаднікамі.

З яго слоў, аперацыя «дыван» у Грозным, якая азначае закрыццё паветранай прасторы, была абвешчаная пасля таго, як лайнер быў збіты з зямлі.

«Спробы дзяржаўных органаў Расеі замяць інцыдэнт і бараніць недарэчныя версіі выклікаюць у нас адначасова здзіўленне, шкадаванне і справядлівае абурэнне», - адзначыў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «калі б былі своечасова ўжытыя захады па закрыццю паветранай прасторы над горадам Грозным, выкананыя правілы наземнага абслугоўвання і была б наладжаная каардынацыя паміж узброенымі сіламі і цывільнымі службамі Расейскай Федэрацыі, гэтай трагедыі можна было б пазбегнуць».

З яго слоў, зараз ідзе працэс расшыфроўкі чорных скрынь.

«Упэўнены, што найбліжэйшым часам мы даведаемся папярэдні вынік, і ўсё ўстане на свае месцы, уся карціна трагедыі будзе вядомая. І гэта, зразумела, будзе важным момантам у справе поўнага расследавання гэтай трагедыі і пакарання вінаватых у ёй», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках