КНДР запусціла балістычную ракету падчас візіту Блінкена ў Сеул
4- 6.01.2025, 12:10
- 8,172
Дзяржсакратар ЗША адрэагаваў.
Паўночная Карэя запусціла балістычную ракету сярэдняй далёкасці, якая праляцела больш за 1100 км на ўсход, перш чым упасці ў мора.
Выступаючы на прэс-канферэнцыі праз некалькі гадзін, дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што запуск падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва паміж ЗША, Паўднёвай Карэяй і Японіяй, уключаючы абмен звесткамі аб ракетах у рэжыме рэальнага часу і правядзенне трохбаковых ваенных вучэнняў, перадае Reuters.
"Сённяшні запуск - гэта напамін аб тым, наколькі важная наша супольная праца", - сказаў амерыканскі чыноўнік.
Блінкен таксама ўспомніў аб паглыбленні сувязей Пхеньяна з Масквой. Ён сказаў, што ЗША мяркуе, што РФ мае намер падзяліцца касмічнымі і спадарожнікавымі тэхналогіямі з Паўночнай Карэяй у абмен на яе падтрымку вайны супраць Украіны.