7 студзеня 2025, aўторак, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: УСУ прарваліся ў трох раёнах Курскай вобласці

15
ISW: УСУ прарваліся ў трох раёнах Курскай вобласці

Украінцы заспелі расейцаў знянацку.

Украінскія войскі аднавілі наступальныя аперацыі прынамсі па трох кірунках у рамках украінскага выступу ў Курскай вобласці Расеі і дасягнулі тактычнага прасоўвання 5 студзеня, гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Расейскія крыніцы сцвярджаюць, што ўкраінскія войскі правялі некалькі механізаваных нападаў на паўночным усходзе ад Суджы на тры хвалі з выкарыстаннем прыблізна батальёна бранятэхнікі, а таксама актывізавалі наступальныя дзеянні ў кірунку Леанідава (паўднёва-ўсход ад Корнева) і правялі ўзмоцненую ўзводную механізаваную атаку ў раёне Пушкарнага на ўсход ад Суджы).

Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 5 студзеня, указваюць на тое, што ўкраінскія сілы прасунуліся ў палях на паўднёвы захад і поўдзень ад Бердзіна і ўвайшлі ў паўднёвую частку населенага пункта, пішуць аналітыкі.

«Расейскія мілблогеры апублікавалі абноўленыя карты Курскага кірунку, якія паказваюць на тое, што на 5 студзеня ўкраінскія сілы таксама займаюць Чаркаскае Парэчнае, Мартынаўку і Міхайлаўку (усе на паўночны ўсход ад Суджы і паўднёва-заходней Бердзіна), а таксама паведамілі, што ўкраінскія сілы нядаўна ўвайшлі ў Навасотніцкі (на ўсход ад Бердзіна); і прасунуліся ў палях на захад ад Ямскага Стэпу і на захад ад Новай Сарочыны. Расейскія мілблогеры паведамілі, што ўкраінскія сілы таксама праводзілі наступальныя аперацыі паблізу Нікольскага і Александрыі (на ўсход і паўднёва-ўсход ад Леанідава, адпаведна) і на поўнач ад Рускай Канапелькі (на ўсход ад Суджы) у кіруку Пушкарнага невялікімі пяхотнымі групамі », - гаворыцца ў паведамленні.

У ISW дадалі, што расейскія войскі прасунуліся на паўднёвы ўсход ад Суджы і контратакавалі супраць узмоцненых украінскіх нападаў на паўднёвы ўсход ад Коранева і на поўнач ад Суджы. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 5 студзеня, паказваюць, што расейскія войскі прасунуліся ў заходняй і паўднёвай частцы Махнаўкі (паўднёвей на ўсход ад Суджы).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках