УСУ збілі на Запарожскім кірунку «няўлоўныя» дроны расейцаў
- 6.01.2025, 11:26
- 7,300
РФ пазбавілася «вока» на 200 тысяч даляраў.
Байцы харкаўскай брыгады НДУ «Спартан» на Запарожскім кірунку збілі тры магутныя робаты-выведнікі расейцаў – «Арлан-10» і SuperCam S350. Пра гэта ў Telegram паведаміла 3 брыгада аператыўнага прызначэння «Спартан» імя палкоўніка Пятра Балбачана.
«Гэтыя БПЛА лічацца аднымі з перадавых у арсенале войска РФ. Вораг актыўна прымяняе іх для збору выведвальных звестк на пярэднім краі і ў глыбіні палос адказнасці сіл абароны Украіны», - гаворыцца ў паведамленні.
Выведвальныя дроны падымаюцца на вышыню ад 2 да 4 км, далёкасць палёту складае ад 240 да 600 км. Збіць іх вельмі цяжка, як і адшукаць паветраныя цэлі ў небе. Паражэнне гэтых БПЛА залежыць ад многіх чыннікаў, пачынаючы з варункаў надвор'я і заканчваючы прафесійнымі якасцямі пілота.
«Зрэшты, дзякуючы прафесійнасці, наш разлік FPV-перахопнікаў збіў два SuperCam на працягу ўсяго 20 хвілін. Дроны «Спартана» падляцелі ўшчыльную да варожых цэляў. Далей «карцінка» перарываецца, бо надыходзіць «смерць» варожых БПЛА», - дадалі нацгвардзейцы.
Як падсумавалі ў брыгадзе «Спартан», войска РФ на Запарожскай кірунку страціла «вочы» на амаль 200 тысяч даляраў.