Зяленскі назваў Пуціна мамантам і Валдэмортам
16- 6.01.2025, 10:32
- 13,056
З расейскім дыктатарам няма сэнсу размаўляць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перакананы, што з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным няма сэнсу размаўляць і назваў яго мамантам і Валдэмортам.
У інтэрв'ю амерыканскаму падкастэр Лексу Фрыдману Зяленскі заявіў, што Пуцін "наогул глухі, нават калі з вамі размаўляе".
Прэзідэнт Украіны таксама параўнаў Пуціна з Іланам Маскам.
«Уявіце сабе, дзе Маск, тэхналогіі, Марс, штучны інтэлект, а гэты стаіць з голым азадкам і расказвае пра плямёны? Вам здаецца, што вы бераце інтэрв'ю, вось спадар Токер браў інтэрв'ю. І ўсім здаецца, што “ой, мы зараз з імі пасябруем”. Пры чым тут пасябруем? Ён проста іншы. Перад вамі стаіць мамант”, - сказаў ён.
Зяленскі перакананы, што размаўляць з дыктатарам неабходна толькі з пазіцыі сілы. Ён дадаў, што яму спадабаўся пасыл абранага прэзідэнта Дональда Трампа аб дасягненні міру праз сілу.
“Гэта азначае, што калі ты моцны, ты можаш казаць. І Украіна павінна быць дастаткова моцнай. У адваротным выпадку ён, як Валдэморт, аб якім нельга казаць, сілкуецца і жыве тым, што яго суб'ектывізуюць і замест ізаляцыі прапануюць выходзіць на свет”, - сказаў украінскі прэзідэнт.