7 студзеня 2025, aўторак, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі можна «ўсынаўляць» паджылых людзей

6
У Беларусі можна «ўсынаўляць» паджылых людзей

Ці шмат такіх выпадкаў?

Паджылыя людзі і паўналетнія інваліды І ці ІІ групы ў Беларусі могуць быць «усыноўленыя», піша smartpress.by.

Размова ідзе аб такім відзе сацыяльнага абслугоўвання, як замена сям'і. Ён дазваляе аформіць догляд за самотнымі паджылымі чалавекам, які дасягнуў 70 гадоў, а таксама за паўналетнім інвалідам I або II групы людзям, якія не з'яўляюцца яму крэўнымі сваякамі.

У Беларусі ў заменных сем'ях пражываюць блізу 380 адзінокіх паджылых людзей і людзей з інваліднасцю. Такая опцыя ў краіне з'явілася ў 2017 годзе.

Як растлумачыла загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Менска Таццяна Кабарыха, заменная сям'я і падапечны павінны пражываць супольна і весці агульную гаспадарку.

Ёсць шэраг умоў для «усынавіцеляў». Напрыклад, у падапечнага павінен быць асобны пакой, а яго ўклад у агульны бюджэт не можа перавышаць 75 адсоткаў ад пенсіі. Пры гэтым статус заменнай сям'і не дае права распараджацца ўласнасцю падапечнага, у тым ліку ягоным жыллём.

Для стварэння заменнай сям'і трэба сабраць пакет дакументаў і ўкласці трохбаковую дамову паміж мясцовым выканаўчым органам, самотным пенсіянерам і памочнікам - чалавекам, які гатовы ўзяць на сябе абавязанні догляду. Калі падапечны - інвалід I групы, памочніку належыць штомесячная выплата сумай бюджэту пражытачнага мінімуму. Да канца студзеня яна складае 437,8 рублі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках