Украінская выведка паказала, як спальвае расейскія цэлі з дапамогай «Сычоў»
2- 5.01.2025, 20:57
- 8,760
Відэафакт.
Байцы вайсковай выведкі спальваюць расейскія вайсковыя мэты з дапамогай беспілотнікаў «Сыч». Пра гэта паведаміла Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны і апублікавала відэа працы па цэлях расейцаў.
«Працуюць майстры групы «Партызана» дзявятага дэпартамента ГУР МА - дзякуючы ўдарна-выведвальным беспілотнікам «Сыч» выяўляюць і адразу знішчаюць вайсковыя мэты дзяржавы-агрэсара Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.
Пад удары трапляюць склады боекамплекта і паліва, пункты кіравання, месцы збору і пражывання акупантаў, абсталяванне для сувязі і назірання, аўтамабільны транспарт і электрападстанцыі.