Дзеці, якія пацярпелі ў ДТЗ у Астравецкім раёне, атрымалі сур'ёзныя траўмы
10- 5.01.2025, 20:22
- 9,472
Чацвёра знаходзяцца ў рэанімацыі.
У Астравецкім раёне адбылося жорсткае ДТЗ са смяротным зыходам.
Кіроўца аўтамабіля Volkswagen не дала рады кіраванню, выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з аўто Rover.
У Volkswagen апроч кіроўцы знаходзілася 6 чалавек, 5 з якіх непаўналетнія. У выніку ДТЗ 36-гадовая пасажырка нямецкага аўто памерла. Дзеці і кіроўца другога аўто дастаўленыя ў лякарню.
Міністэрства аховы здароўя расказала пра стан дзяцей, якія трапілі ў шпіталь:
- У выніку ДТЗ пацярпелі пяць дзяцей. Іх шпіталізавалі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелыя дзеці былі агледжаны спецыялістамі хуткай медыцынскай дапамогі і накіраваны на шпіталізацыю ў Астравецкую ЦРБ.
Паведамляецца, што ўсе пацярпелыя атрымалі сур'ёзныя траўмы:
- Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаны спалучаныя траўмы - чацвёра дзяцей шпіталізаваны ў аддзяленне анэстэзіялогіі і рэанімацыі, адзін у траўматалагічнае аддзяленне.
На дапамогу астравецкім лекарам выехалі экспэрты рэспубліканскага ўзроўню.