Шольц назваў фальшывымі сцвярджэнні аб падрыхтоўцы сустрэчы з Пуціным
8- 5.01.2025, 20:07
- 3,430
Канцлер Нямеччыны раскрытыкаваў апазіцыю.
Канцлер ФРГ Олаф Шольц (Olaf Scholz) раскрытыкаваў сцвярджэнне экспэрта Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) аб замежнай палітыцы Радэрыха Кізеветэра (Roderich Kiesewetter) пра нібыта падрыхтоўку паездкі ў Маскву падчас кампаніі аб выбарах у Бундэстаг, паведамляе «Нямецкая хваля».
«Гэта - фальшывае сцвярджэнне, так нельга рабіць, гэта глыбока непрыстойна, для гэтага (падобных сцвярджэнняў. - Рэд.) няма ніякіх падстаў», - заявіў Шольц у Бэрліне.
Са слоў кіраўніка ўрада Нямеччыны, пры сутыкненнямі з падобнымі «фаьшывымі сцвярджэннямі» права на абурэнне маюць нават тыя, хто дзейнічаюць «адкрыта».
Як удакладніла dpa, Кізеветэр раней напісаў у сацсетцы X:«Мы павінны быць гатовыя да нечаканасцяўю».
Паводле ягонай версіі, з'яўляецца ўсё больш прыкмет таго, што «канцлер Шольц адправіцца ў Маскву да 23 лютага і/ці сустрэнецца з Пуціным». Сам Кізеветэр пазней выдаліў запіс