УСУ ліквідавалі расейскага баксёра
4- 5.01.2025, 19:49
- 11,084
Ён ваяваў на баку акупантаў.
Нядаўна стала вядома аб смерці кандыдата ў майстры спорту ў боксе расейца Уладзіслава Юркевіча на вайне ва Украіне.
Пра гэта інфармуе Тэлеграм-канал Base of Ukrainian sport са спасылкай на расейскія прапагандысцкія СМІ.
Вядома, што 22-гадовы ўраджэнец Іркуцка да таго, як пайсці на вайну, уваходзіў у васьмёрку найлепшых баксёраў Сібіры.
Юркевіч займаўся боксам з 12 гадоў, здабываў першынство Іркуцкай вобласці сярод юнакоў, рэгіянальнае першынство Расейскага студэнцкага спартыўнага саюза, а таксама атрымліваў срэбра першынства РФ і Іркуцкай вобласці сярод юніёраў.