7 студзеня 2025, aўторак, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціна вялікага беларускага мастака знайшлася ў галівудскага актора

11
Карціна вялікага беларускага мастака знайшлася ў галівудскага актора

Ён набыў карціну ў 2011 годзе.

Карціна ў доме самага «аскараноснага» актора належыць Хаіму Суціну – беларускаму мастаку, на творчасць якога палююць усе калекцыянеры свету, паведамляе «Белсат».

Высветліць гэта дапамаглі карыстальнікі «Фэйсбука». У доме Джэка Нікалсана сапраўды вісіць «Жанчына са скрыжаванымі рукамі», напісаная Хаімам Суціным блізу 1929 года. Гэта адна з вельмі падобных версій твора, сярод якіх ёсць і «Ева» – партрэт, напісаны мастаком у 1928-м. У 2020 годзе «Ева»… стала эмблемай палітычнага пратэсту ў Беларусі.

Джэк Нікалсан са сваёй дачкой. Фота: Інстаграм jacknicholsoncentral

Паводле сайта Pubhist.com, Джэк Нікалсан сапраўды валодае арыгіналам «Жанчыны са скрыжаванымі рукамі», бо ён даўно вядомы як калекцыянер прадметаў мастацтва. Можна меркаваць, што ён набыў карціну ў 2011 годзе.

А карціну «Ева» набыў «Белгазпрамбанк» на аўкцыёне Sotheby's у 2013 годзе за $1,8 мільёна.

Хаім Суцін нарадзіўся ў Смілавічах, але большую частку жыцця правёў у Францыі. Цяпер ён з'яўляецца адным з галоўных прадстаўнікоў «Парыжскай школы жывапісу» разам з яго сябрам Мадзільяні, а таксама Шагалам, Пікасо і Паскіным. І адным з самых запатрабаваных сярод калекцыянераў, бо пакінуў пасля сябе не так шмат твораў у параўнанні з астатнімі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках