УСУ ўдала выбралі момант для наступу ў Курскай вобласці
14- 5.01.2025, 18:10
- 38,514
Актыўна працуе ўкраінская авіяцыя.
Ваенны экспэрт, афіцэр рэзерву УСУ Андрэй Крамараў у эфіры Radio NV расказаў дэталі аб новым наступе Сіл абароны ў Курскай вобласці:
- Наколькі мне вядома, на гэты момант там ужо вельмі актыўна працуе ўкраінская тактычная авіяцыя, гэта значыць наносяцца ўдары.
Мы змаглі вельмі добрае знайсці момант. У гэтыя апошнія некалькі дзён у расейцаў рыхтавалася на гэтым кірунку пэўная ратацыя. Тыя падраздзяленні, якія зайшлі туды, якія спрабавалі нас з канца лета з гэтага суджанскага плацдарма выцесніць, панеслі значныя страты і яны ўжо мелі патрэбу як ва ўзмацненні, так і ў частковай ратацыі.
Авантура з гэтымі карэйскімі салдатамі (з КНДР — Рэд.) увогуле нічым добрым не скончылася. Магу вам сказаць, што мы выйшлі проста і, як у шэрэнгу на трэніроўцы, як на палігоне, адстралялі іх, усё. Гэта значыць, яны там ніякага ціску нават [не неслі], не тое, каб узмацнілі [войска РФ]. Іх адзінае, што можна было неяк у аператыўным тыле выкарыстоўваць на нізкакваліфікаваную працу, як грузчыкаў. Вось хіба там з іх быў сэнс.
Быў момант [для наступу Сіл абароны]. Першай інфармацыя з'явілася, што менавіта ў Курскай вобласці на падыходзе да лініі фронту была разбітая расейская калона. То бок, гэта была тая расейская калона, якая павінна была забяспечыць і ажыццявіць ратацыю ў прыфрантавой зоне. Па ёй быў нанесены вельмі якасны акцэнтаваны ўдар.
Мы разумеем, што, мусіць, частка войскаў ужо выйшла, іншая, якая павінна была заходзіць на гэтую тэрыторыю, была пабітая яшчэ на пад'ездзе. У выніку чаго мы атрымалі сітуацыю, калі на лініі фронту ў расейцаў узнік пралом.
Я так разумею, маючы пэўныя рэзервы на гэтай тэрыторыі… На гэты момант былі задзейнічаныя рэзервы на гэтым кірунку, якія зараз перакідваюцца на Куршчыну, для таго, каб забяспечыць наша прасоўванне.
Чакаць, мусіць, нейкіх значных тэрытарыяльных набыткаў нам не трэба. Усё ж трэба прытрымлівацца той самай тактыкі і стратэгіі, якую мы мелі з самага пачатку гэтага наступу. Гэта значыць наступаць, пакуль вораг (з-за складанасці сваёй лагістыкі і марудлівасці прыняцця кіраўніцкіх пастаноў у сваім войску) туды не пачне падцягваць рэальныя баяздольныя нейкія падраздзяленні.
Магчыма, [гэта будуць] тыя, што адышлі з гэтай тэрыторыі. Іх неяк хутка ўзмоцняць і проста кінуць назад, умоўна, на тыя ж пазіцыі. Умоўна, таму што мы часткова іх зоймем.
Аператыўна-тактычнае камандаванне, якое там ажыццяўляецца нашымі войскамі, яно дастаткова добра адгадала з гэтым момантам. І так, зараз мы ажыццяўляем пэўнае прасоўванне, але трэба мець вельмі сціплыя чаканні.
Што да палітычнай [складніку]. Безумоўна, нам трэба мець нейкую тэрыторыю, якую мы можам выставіць у перамовах з нашага боку як элемент для гандлю. З іншага боку, таксама давайце не забываць, які поспех вораг мае, асабліва апошнія тры месяцы, у Данецкай вобласці. І тут таксама пытанне - правільнага размеркавання нашых намаганняў: а ці зможам мы заняць такую тэрыторыю Курскай вобласці, якая будзе адэкватная захопленай тэрыторыі Данецкай вобласці?