СМІ даведаліся, што плануе зрабіць Байдэн у апошнія дні на пасадзе
10- 5.01.2025, 16:40
- 5,848
Прэзідэнт ЗША падвядзе вынік сваёй палітычнай кар'еры.
Дзейны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у апошнія дні на пасадзе зробіць дзве вялікія прамовы. Такім чынам ён хоча падвесці вынікі сваёй 50-гадовай кар'еры.
Пра гэта паведамляе NBC News.
Са слоў крыніц NBC News, першая прамова Байдэна будзе прысвечаная замежнай палітыцы.
Байдэн, магчыма, засяродзіцца на неабходнасці ЗША падтрымліваць глабальныя саюзы, згадаўшы аб пашырэнні NАТО, развіцці стасункаў у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, а таксама вайсковай і фінансавай падтрымцы Украіны пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ.
Другая прамова Байдэна будзе тычыцца ягонай працы ў Белым доме і на дзяржаўнай службе, гэта фактычна будзе развітальным зваротам да амерыканцаў.
NBC News мяркуе, што традыцыйны зварот будзе падобны на развітальныя прамовы папярэднікаў Байдэна - Джорджа Буша-малодшага, Біла Клінтана і Барака Абамы.
Са звестак крыніц выдання, прамовы Байдэна яшчэ не гатовыя, але яго каманда ўжо склала план і тэмы.